БЕЛ Ł РУС

У мінскім Уруччы аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем

29.05.2025 / 18:48

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 29 мая каля 14:50 на вуліцы Русіянава ў Мінску.

40-гадовы кіроўца аўтобуса «Нёман», паварочваючы налева на мясцовы праезд праспекта Незалежнасці, не саступіў дарогу аўтамабілю Honda, які ехаў насустрач. У выніку адбылося сутыкненне.

35-гадовага кіроўцу Honda даставілі ў бальніцу для агляду. Пасажыраў у салоне аўтобуса падчас аварыі не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула