БЕЛ Ł РУС

На МКАД палівамыйная машына патушыла пажар на легкавіку

29.05.2025 / 20:24

Nashaniva.com

У Мінску на знешнім кольцы МКАД 29 мая загарэлася легкавое аўто. Але, на шчасце, побач у гэты момант ехала палівамыйная машына. Кіроўца заўважыў полымя і адразу ж пачаў тушыць агонь.

Скрыншот з відэа

Як паведамілі ў МНС, дзякуючы аператыўным дзеянням кіроўцы ўзгаранне ўдалося хутка ліквідаваць яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але легкавік, як выглядае, цалкам выгараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула