БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі

30.05.2025 / 22:30

Nashaniva.com

Размаўляючы з рэпарцёрамі ў Белым доме пры праводзінах з дзяржаўнай службы мільярдэра Ілана Маска, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што мае справу з вельмі ўпартымі Пуціным і Зяленскім. 

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Evan Vucci

«Я быў шакаваны тым, што ракеты запускаюцца па гарадах, напрыклад, па Кіеве падчас таго, як мы вядзем перамовы. Гэта вельмі здзіўляе мяне. І гэта расчароўвае. 5 тысяч чалавек былі забітыя. Большасць з іх вайскоўцы, але і мірныя жыхары таксама», — заявіў Трамп.

Ён, аднак, таксама адзначыў, што «не толькі Пуцін, але і Зяленскі вельмі ўпарты».

Пры гэтым ён не адказаў, хто для яго Пуцін — добры ці дрэнны хлопец, і пачаў расказваць, што прайшоў з ім «праз многія рэчы».

Чытайце таксама:

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася

Каментары да артыкула