БЕЛ Ł РУС

Расія ўначы ўдарыла па Харкаве

31.05.2025 / 7:3

Nashaniva.com

У ноч на 31 мая ў Харкаве прагучала серыя выбухаў, на месцы прылётаў узніклі пажары, пацярпеў чалавек.

«У горадзе было чутна выбухі! Над Харкавам зафіксавана варожыя ўдарныя БПЛА», — напісаў мэр горада Ігар Церахаў.

Мясцовыя СМІ і публічныя каналы паведамілі пра прынамсі 8 выбухаў у горадзе.

Пазней Церахаў удакладніў, што пад ударам — Шаўчэнкаўскі раён горада. Затым гарадскі галава паведаміў пра траплянне па тэрыторыі вытворчага прадпрыемства ў Кіеўскім раёне. На месцах прылётаў узніклі пажары.

У Шаўчэнкаўскім раёне пад ударам апынулася СТА — пашкоджаны памяшканні і некалькі аўтамабіляў.

У Кіеўскім — у выніку прылёту ў некалькіх дамах выбіла шыбы.

Паводле слоў Церахава, усяго зафіксавана восем прылётаў па горадзе — два ў Шаўчэнкаўскім раёне і шэсць у Кіеўскім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула