БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

31.05.2025 / 8:28

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўначы каля 02:20 на аўтадарозе Н-26414 «Волька — Дабрамысль» паблізу в. Закаплічча.

Фота: прэс-служба МУС

28-гадовы кіроўца-бяспраўнік аўтамабіля «Ford» не справіўся з кіраваннем, машына перакулілася і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіроўца і 29-гадовы пасажыр загінулі, яшчэ адзін 25-гадовы пасажыр шпіталізаваны. Устаноўлена, што ніхто з іх не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула