БЕЛ Ł РУС

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска

31.05.2025 / 8:35

Nashaniva.com

Самае бюджэтнае жыллё на сёння знаходзіцца на вуліцы Ротмістрава, паведамляе Onliner.by.

Кватэра аднапакаёвая і часткова падрыхтаваная да рамонту: уладальнікі прыбралі мэблю, пакінуўшы толькі пліту і рукамыйнік на кухні, адзёрлі шпалеры ў асноўным пакоі і калідоры… А ўваходныя дзверы ўладальнікі замянілі самастойна на больш новыя.

У кватэры адкрыты бетонны балкон. З яго, як пішуць уласнікі, можна любавацца «суперскімі захадамі сонца».

Размяшчаецца жыллё за 10 хвілін ад станцыі метро «Магілёўская».

Побач з домам — прамысловая зона. Аматарам індустрыяльных пейзажаў спадабаецца, але для кагосьці гэта можа быць мінусам.

У пешай даступнасці — некалькі дзіцячых садкоў і школ, крамы. Можна дайсці і да ракі.

Абыйдзецца такая нерухомасць у $48 900 у эквіваленце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула