У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты
У Лунінецкім раёне стартавала адкрытае абмеркаванне канцэпцыі помніка клубніцам — сімвала рэгіёна, паведамляе Лунінецкі райвыканкам.
Арганізатары просяць прагаласаваць за адзін з двух гатовых варыянтаў (галасаваць — тут) або прапанаваць уласную ідэю.
Свае прапановы дасылаць да 5 чэрвеня 2025 года, даслаўшы эскіз на пошту arx@luninetsrik.by.
У якасці матэрыялаў называюцца граніт, мармур, бетон, метал і дрэва, аднак удзельнікі могуць прапаноўваць і іншыя рашэнні. Прымаюцца як традыцыйныя скульптуры, так і сучасныя інсталяцыі.