У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай
«Брама Мінска» заўсёды выклікала цікавасць не толькі ў мінчан, але і ў прыезджых. Яшчэ б — цэнтр горада, унікальная архітэктура, гісторыка-культурная каштоўнасць. Людзям цікавы вонкавы выгляд будынкаў-блізнят, а таксама тое, што адбываецца ўнутры іх. Асабліва ў саміх вежах, упрыгожаных гадзіннікам, гербам і скульптурамі.
Зараз у адной з вежаў здаецца ў арэнду двухузроўневая кватэра. Як яна выглядае і колькі каштуе, піша Onliner.by.
Кватэра знаходзіцца ў доме па адрасе Кірава, 1 — проста ў левай вежы. Праўда, яе вокны выходзяць не на Прывакзальную плошчу, а на супрацьлеглы бок. Рыэлтар называе аб’ект «двухузроўневай кватэрай у сэрцы гісторыі».
Найбольш уражвае зона гасцёўні. Тут вырашылі ўвасобіць сапраўды царскі інтэр’ер з камінам, пазалотай, вензелямі і карцінамі на сценах.
Класічныя дэталі сустракаюцца і ў іншых памяшканнях:
— Уявіце, як кожную раніцу вы прачынаецеся ў атмасферы старадаўняга асабняка, дзе высокія столі захоўваюць шэпт мінулага, а за вокнамі віруе жыццё сталіцы, — піша рыэлтар. — Гэта не проста кватэра — гэта кавалачак спадчыны, увасоблены ў сучасным дызайне. Гатовыя пасяліцца ў легендзе?
Планіроўка ў жылля нязвыклая — можна заўважыць то вокны ў падлогу ў спальні, то акно ў санвузле, то імправізаваны міні-балкон проста каля лесвіцы.
У кватэры прадугледжана два санвузлы.
Галоўнай «фішкай» такога жылля, вядома, з’яўляецца тэраса:
— Вялікая тэраса становіцца вашым асабістым аазісам. Тут можна піць ранішнюю каву пад прамянямі ўзыходзячага сонца або ладзіць вячэрнія пасядзелкі з відам на агні горада.
Зняць гэтую кватэру ў арэнду можна за $850 у месяц.