БЕЛ Ł РУС

WhatsApp адключыцца на мільёнах iPhone і Android ужо заўтра

31.05.2025 / 15:0

Nashaniva.com

Уладальнікам старых прылад рэкамендуюць абнавіць аперацыйную сістэму, калі гэта магчыма.

Пачынаючы з 1 чэрвеня WhatsApp перастане працаваць на прыладах iOS 15.1 і Android 5.1 і больш старых версій. У выпадку Android гэта рашэнне паўплывае на сотні мадэляў, тады як сярод смартфонаў Apple падтрымкі пазбавяцца iPhone 5s, iPhone 6 і iPhone 6 Plus.

Хоць пералічаныя смартфоны даўно страцілі статус актуальных, імі па-ранейшаму працягваюць карыстацца мільёны людзей па ўсім свеце.

Уладальнікам старых прылад рэкамендуюць абнавіць аперацыйную сістэму, калі гэта магчыма. У выпадку, калі важна працягваць карыстацца месенджарам, але абнаўленне немагчыма, варта змяніць гаджэт на больш актуальны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула