Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве
Стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла ў новым выпуску ТОКу расказаў пра пагрозы ў свой адрас.
Па словах Сцяпана Пуцілы, пагрозы ў свой адрас ён атрымліваў яшчэ да 2020-га года. У 2019-м годзе нагодай для такіх пагроз былі злівы з сілавых ведамстваў.
«Пагражалі самымі рознымі шляхамі. Найбуйнейшыя былі ў 20-м годзе. Што выбухне наш офіс. Нават паліцыя спраўдзіла гэта паведамленне і пачала ахову офіса. То-бок яны верыфікавалі, пацвердзілі гэта», — згадвае Пуціла.
Па словах рэдактара «Нехта», у базе даносаў у КДБ ёсць ліст, у якім невядомыя прапаноўвалі КДБ дапамогу ў яго выкраданні «за нейкую шалёную суму»:
«Не памятаю за колькі. 150, напрыклад, тысяч даляраў. І падвязуць пад мяжу, дзе перададуць Беларусі. Тады ж яшчэ не было гэтых высокіх платоў на межах».
Сцяпан выказвае ўдзячнасць крыніцам інфармацыі за папярэджанні аб пагрозах. Шмат што з атрыманага было перададзена польскім сілавым структурам, якія займаліся верыфікацыяй інфармацыі.
Спробы выкрадання, як сцвярджае Пуціла, былі «ў тым ліку і з удзелам (…) беларускага пасольства тут, у Варшаве», «пра што зараз пакуль нельга распавядаць публічна».
Крыніцы пацвердзілі, што гэта не пустыя пагрозы, што сапраўды яго хочуць выкрасці. І на гэта накіроўвалі «спецыяльна навучаных людзей, звязаных з амбасадай у тым ліку Беларусі ў Польшчы. Тут, у Варшаве. (…) Падрабязнасцяў нават я не ведаю. Але шмат з гэтага пацвердзілася. (…) Было шмат розных пагроз, нават пару месяцаў назад».
Па словах Пуцілы, ён ужо звыкся з пагрозамі на свой адрас, але было складана, калі ён іх атрымліваў упершыню.
Сцяпан Пуціла. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube
Расказваючы пра тое, як ён імкнуўся схавацца ад магчымага выкрадання, Сцяпан даводзіць, што выкарыстоўваў «розныя метады, розныя кватэры, розныя шляхі дадому. Часам спаць даводзілася ў офісе, забарыкадаваным. А часам у машыне, на матрацы. Часам не прыходзіць у офіс па пяць дзён».
«Але гэта не тое было, каб мы баяліся. Мы проста прадухілялі магчымыя, сапраўды пацверджаныя спробы на той момант зрабіць штосьці кепскае», — заўважае рэдактар «Нехта».
{DONATE_PAYPAL}
Чытайце таксама:
Кіраўнік Nexta трапіў у спіс Forbes «30 да 30»
Кіраўнік Nexta Сцяпан Пуціла: Нам здавалася, сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народа
Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася