БЕЛ Ł РУС

Прыбытак расійскай «Раснафты» зменшыўся амаль на 60%

31.05.2025 / 16:17

Nashaniva.com

У першым квартале 2025 года чысты прыбытак галоўнай нафтаздабыўчай кампаніі Расіі — «Раснафты» — скараціўся на 58% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта вынікае з яе фінансавай справаздачнасці па міжнародных стандартах, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

За студзень—сакавік кампанія атрымала толькі 170 мільярдаў рублёў (каля 2,2 мільярда даляраў) прыбытку супраць 399 мільярдаў (каля 5,2 мільярда даляраў) год таму. Выручка таксама зменшылася на 12% — да 2,283 трыльёна рублёў (каля 29,57 мільярда даляраў). Акрамя таго, аперацыйны грашовы паток (365 мільярдаў) не пакрыў капітальныя выдаткі (403 мільярдаў, і «Раснафта» апынулася ў адмоўнай зоне.

У якасці прычын такога падзення ў кампаніі называюць:

Каб пакрыць рост выдаткаў, «Раснафта» была вымушаная ўзяць 1 трыльён рублёў (каля 13 мільярдаў даляраў) пазыкі — гэта ў чатыры разы больш, чым у першым квартале 2024 года.

Нягледзячы на негатыўную дынаміку, аналітыкі, аднак, не лічаць, што «Раснафта» сутыкнулася з доўгатэрміновымі праблемамі. Паколькі бюджэт краіны залежыць ад нафтавых даходаў, улады, хутчэй за ўсё, адрэагуюць — напрыклад, праз аслабленне рубля (дэвальвацыю), каб падняць даходнасць экспарту.

Таксама падкрэсліваецца, што «Раснафта» — адзіная кампанія ў Расіі, якая мае перспектыву пашырэння здабычы дзякуючы праекту «Усход Ойл» — апошняму буйнаму неасвоенаму кластару нафтавых радовішчаў у краіне.

Чытайце таксама:

Панама ўводзіць новыя абмежаванні для «ценявога флоту» Расіі

Расія пачала суправаджаць свае танкеры ў Балтыйскім моры вайсковымі караблямі і самалётамі

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі

Украіна дабіваецца змяншэння цэнавай столі на расійскую нафту ўдвая

Каментары да артыкула