БЕЛ Ł РУС

Шматгадовая гегемонія аднаго клуба скончылася і ў гандболе

31.05.2025 / 18:43

Nashaniva.com

Мінскаму СКА ўдалося перамагчы гандбольны клуб «Мяшкоў Брэст» і перарваць шматгадовае дамінаванне апошняга ў чэмпіянаце Беларусі. У пятым, вырашальным матчы залатой серыі армейцы абыгралі супернікаў на іх пляцоўцы — 29:27.

Раней каманды абменьваліся перамогамі ў сваіх хатніх гульнях, і да гэтага мінская каманда два гады не магла выйграць «класічны» матч. Але сёлета маладая каманда Дзмітрыя Нікуленкава згуляла так выдатна, што ўсё ж такі забрала ў берасцейцаў тытул.

Увогуле гэта 11-ы чэмпіёнскі тытул у гісторыі мінскага СКА, але апошні раз гэты клуб перамагаў у 2002 годзе. Пачынаючы ж з 2013 года нязменным чэмпіёнам быў «Мяшкоў Брэст».

Так супала, што ў гэты самы дзень завяршылася таксама шматгадовая гегемонія ў мужчынскім баскетболе — каманда «Мінск» страціла тытул на карысць «Гродна-93», які таксама перамог у пятым матчы серыі. 

Чытайце таксама:

Упершыню з 2008 года змяніўся чэмпіён Беларусі па баскетболе

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ

Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года

Памёр Алег Васільчанка

Каментары да артыкула