Беларусь абнуліла вывазныя мыты на нафтапрадукты
З 1 чэрвеня ў Беларусі абнулілі вывазныя мытныя пошліны на некаторыя нафтавыя прадукты. Гэта вынікае з новай пастановы ўрада, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
Фота ілюстрацыйнае
Раней, месяц таму, мыты на вываз вуглевадародных прадуктаў былі значна зніжаныя: на звадкаваныя вуглевадародныя газы — з 8,8 да 0,9 даляраў за тону, а на этан, бутан і ізабутан — з 7,9 да 0,8 даляраў.
Цяпер гэтыя мыты зусім адмененыя — стаўка зніжаная да нуля.
Увогуле ж мыты на вываз нафтапрадуктаў у Беларусі ўвялі ў верасні 2024 года, раней іх не было.
Чытайце таксама:
Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год
Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?
Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі