БЕЛ Ł РУС

Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі

31.05.2025 / 19:57

Nashaniva.com

У мінулым годзе беларускі трэнер няўдала выступіў у Расійскай прэм'ер-лізе з камандай «Урал» з Екацярынбурга, а з новай камандай сёлета адбылося тое самае.

Віктар Ганчарэнка

Пасля няўдачы з «Уралам» Ганчарэнку запрасілі ўзначаліць клуб «Пары Ніжні Ноўгарад», але там у яго таксама не надта задалося. 

Па выніках чэмпіянату Расіі сезона 2024/2025 «Пары НН» заняў толькі 13-е месца з 16-ці і мусіў гуляць стыкавыя матчы за права застацца ў найвышэйшай лізе. І першы матч з клубам «Сочы» нават выйграў. Але сёння ніжагародцы прайгралі 1:3, і такім чынам клуб Ганчарэнкі зноў апускаецца ў лігу рангам ніжэй.

Чытайце таксама:

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?

Беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку выкінулі з «Урала» з-за кепскіх вынікаў

«Цвёрда трымаўся наш коўч на дапросе». Беларускі трэнер наадрэз адмовіўся адказваць на пытанні пасля матча

Каментары да артыкула