БЕЛ Ł РУС

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

1.06.2025 / 0:27

Nashaniva.com

Французскі «Пары Сэн-Жэрмэн» у фінальным матчы ў Мюнхене не пакінуў шанцаў міланскаму «Інтэру».

Дэзірэ Дуэ з «Пары Сэн-Жэрмэн» радуецца, забіўшы другі гол у фінале Лігі чэмпіёнаў, 31 мая 2025 года. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Французскі футбольны клуб «Пары Сэн-Жэрмен» упершыню ў гісторыі стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Прытым аформіў гэта дасягненне, паставіўшы рэкорд: дагэтуль ніхто ў фінале не перамагаў суперніка з разгромным лікам 5:0. 

Раней найбуйнейшым лікам у фінале быў 4:0. Ён фіксаваўся ў 1974 годзе ў матчы мюнхенскай «Баварыі» і мадрыдскага «Атлетыка», у 1989 годзе ў матчы міланскага «Інтэра» з бухарэсцкім «Сцяўа» і ў 1994 годзе ў матчы «Мілана» супраць «Барселоны».

«Пары Сэн-Жэрмен» цвёрда ўзяў у свае рукі ініцыятыву з самага пачатку матча. Ужо на 12-й хвіліне мараканскі легіянер Ашраф Хакімі забіў першы мяч, а на 20-й Дэзірэ Дуэ павялічыў перавагу. З такім лікам каманды пайшлі на перапынак. 

У другім жа тайме французская каманда аформіла разгром. На 63-й хвіліне той жа Дуэ давёў лік да буйнога, на 73-й грузін Хвіча Кварацхелія забіў чацвёрты мяч, а на 86-й Сені Меюлю паставіў кропку. 

Чытайце таксама:

Матч футбольнай зборнай з-за кепскага стану поля перанеслі са стадыёна «Дынама» ў Барысаў

Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі 

Лука Модрыч можа перайсці ў «Інтэр Маямі» Ліянэля Месі

Каментары да артыкула