БЕЛ Ł РУС

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух

1.06.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Як паведамляе канал «ВЧК-ОГПУ», пасажыры цягніка №86 Клімаўск — Масква непасрэдна перад абрушэннем моста чулі выбух. Следчыя разглядаюць версію дыверсіі, тым больш што нядаўна паблізу быў знойдзены схрон з выбухоўкай, сцвярджае канал.

У Бранскай вобласці вечарам 31 мая абрынуўся мост, па якім рухаўся пасажырскі цягнік №86 Клімаўск — Масква. У выніку здарэння загінулі сем чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы.

На мосце ў час здарэння знаходзіліся фура і легкавік, якія разам з мостам ўпалі прама на галоўную частку цягніка.

У цягніку было 11 вагонаў, у ім знаходзіліся 464 пасажыры. Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 7 чалавек, у тым ліку два машыністы, чые целы яшчэ застаюцца пад заваламі.

Месца аварыі ўяўляе сабой груду скрыўленага металу.

Крыніца тэлеграм-канала таксама адзначае, што каля двух тыдняў таму ў тым жа Выганіцкім раёне, прыкладна за 50 кіламетраў ад Бранска, быў знойдзены схрон са выбухоўкай.

Таксама сёння ноччу ў Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост падчас праходжання па ім грузавога цягніка. Частка вагонаў звалілася на аўтамабільную дарогу, ёсць параненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула