БЕЛ Ł РУС

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ

2.06.2025 / 9:7

Nashaniva.com

Чатыры расійскія самалёты знішчаныя, яшчэ чатыры, хутчэй за ўсё, пашкоджаныя.

Паводле спадарожнікавых здымкаў, Украіна ў межах учорашній аперацыі «Павуцінне» нанесла серыю ўдараў дронамі FPV па расійскай авіябазе «Белая» ў Іркуцкай вобласці, у выніку чаго былі знішчаныя або пашкоджаныя некалькі стратэгічных самалётаў далёкай авіяцыі, уключаючы Ту-95 і Ту-22М3.

На адным здымку (узлётна-пасадачная паласа) бачны знішчаныя тры Ту-95 — расійскія стратэгічныя ракетаносцы, якія рэгулярна ўдзельнічаюць у запуску ракет па ўкраінскіх гарадах.

Адзін Ту-95 пазначаны як магчыма пашкоджаны.

Таксама зафіксавана знішчэнне адзінкі Ту-22М3 — гэта звышгукавы ракетаносец, што можа выкарыстоўваць як ядзерную, так і звычайную зброю.

На другім здымку (больш глыбокая частка базы з ангарамі) пазначаныя тры магчыма знішчаныя або пашкоджаныя Ту-22М3.

Гэта адзін з самых далёкіх удараў Украіны па тэрыторыі Расіі з выкарыстаннем FPV-дронаў, якія звычайна маюць абмежаваную дальнасць дзеяння.

Атака падрывае магчымасці Расіі весці стратэгічныя бамбардзіроўкі з глыбіні сваёй тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула