Сілавікі прыйшлі на склад у Чалябінску — па падазрэнні, што там збіралі дроны, якія атакавалі расійскія авіябазы
У Чалябінску сілавікі прыйшлі на склад, які расійскія тэлеграм-каналы і «ваенкары» вылічылі як месца, дзе маглі збіраць кантэйнеры з FPV-дронамі для аперацыі «Павуцінне», у рамках якой дзясяткі дронаў атакавалі расійскія вайсковыя авіябазы, піша «Медуза».
На фота, якія выкладалі ўкраінскія журналісты, апынуўся інтэр’ер цэха, падобнага на цэх складскога памяшкання на Свярдлоўскім тракце.
1 чэрвеня на склад прыйшлі сілавікі. «База» піша, што, па папярэдніх даных, затрыманыя арандатары і арэндадаўцы склада, а ў памяшканні ўзялі пробы на наяўнасць выбуховых рэчываў.