10-гадовы хлопчык атрымаў траўмы ў электрычцы, робячы сэлфі
Няшчасце здарылася 31 мая на прыпынку «Слабада» ў Смалявіцкім раёне.
10-гадовы хлопчык залез на падножку вагона электрычкі Орша — Мінск, каб зрабіць сэлфі. Калі цягнік адправіўся, падлетак спалохаўся і саскочыў, у выніку чаго атрымаў адкрыты пералом галёнкі і адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».