БЕЛ Ł РУС

Шэсць буйных аб'ектаў аховы здароўя плануюць увесці ў сталіцы ў гэтым годзе

2.06.2025 / 11:53

Nashaniva.com

Да канца 2025 года ў Мінску плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць медыцынскіх аб’ектаў. Як паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч «Мінск-Навінам», два з іх — прыбудова да 13-й гарадской паліклінікі і шматфункцыянальны медыцынскі цэнтр на вул. Маякоўскага — будуць здадзены да Дня Незалежнасці Беларусі.

Шматфункцыянальны медцэнтр на Маякоўскага

У гэтым цэнтры будуць размешчаны адразу тры ўстановы:

Гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр,

10-я гарадская стаматалагічная паліклініка,

Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі.

У цэнтры з’явіцца апарат МРТ, прызначаны для дыягностыкі рэдкіх эндакрыналагічных захворванняў.

Новыя паліклінікі

Да канца года ў сталіцы адкрыюцца яшчэ чатыры паліклінікі:

дарослая і дзіцячая ў ЖК «Мінск-Свет»,

шматпрофільная паліклініка ў пасёлку Усходні,

дзіцячая паліклініка ў мікрараёне Лошыца-9.

Новыя аб’екты і перааснашчэнне

У сталіцы ідзе будаўніцтва будынка Мінскага гарадскога клінічнага наркалагічнага цэнтра (раён Сцяпянка). А таксама інфекцыйнай бальніцы (Даўгінаўскі тракт).

Адначасова ідзе перааснашчэнне медустаноў новым абсталяваннем. У 2024 годзе набылі два перасоўныя мамографы, якія дазваляюць праводзіць дыягностыку не толькі ў паліклініках, але і выязджаць на прадпрыемствы. Імі абсталяваны 11-я і 22-я гарадскія паліклінікі. У 2025 годзе новы лічбавы рэнтгенаўскі мамограф паступіў у 1-ю цэнтральную раённую клінічную паліклініку Цэнтральнага раёна. Аналагічны апарат хутка з’явіцца ў 21-й паліклініцы Заводскага раёна.

Новыя цэнтры дыягностыкі

Пасля пераезду 10-й стаматалагічнай паліклінікі ў новы будынак, там размесціцца цэнтр ранняй дыягностыкі пухлін галавы і шыі. Акрамя таго, у 2-й клінічнай бальніцы Мінска на вул. Чырвонаармейскай будзе створаны Гарадскі цэнтр ранняй дыягностыкі перадпухлінных захворванняў — будынак знаходзіцца ў стане мадэрнізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула