БЕЛ Ł РУС

Будзе да +31°С

2.06.2025 / 12:4

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 3—5 чэрвеня.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у паўднёвых раёнах — моцныя дажджы, месцамі па Гомельскай вобласці вельмі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Ноччу ад +7°С па паўночным захадзе да +17°С па поўдні Беларусі, максімальная днём +16..+22°С, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +23..+25°С.

У сераду днём — +20..+27°С.

5 чэрвеня, у чацвер, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+14°С, па захадзе краіны да +17°С, максімальная днём +23..+29°С, па поўдні Беларусі месцамі +30..+31°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула