БЕЛ Ł РУС

Стваральнік «Нехта» адказаў, ці адчувае адказнасць за наступствы пратэстаў

3.06.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Сцяпан Пуціла таксама падзяліўся сваім бачаннем таго, як працуюць беларускія незалежныя медыя.

Стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла ў новым выпуску ТОКу адказаў, ці адчувае ён персанальную адказнасць за ахвяры сярод пратэстоўцаў і наяўнасць у Беларусі палітвязняў.

«Адказнасць за гэта нясе рэжым. Таму што ён забіваў, знішчаў, катаваў людзей. Ён усё гэта праводзіў», — выказаў сваю пазіцыю Сцяпан Пуціла.

«Безумоўна, я адчуваю адказнасць [за тое], ці можна было штосьці па-іншаму зрабіць, ці можна было б пазбегчы гэтых ахвяр. Думаю пра гэта», —

кажа Сцяпан і дадае, што ў выніку разваг ён прыйшоў да наступнай высновы:

«Трэба працягваць барацьбу з гэтым рэжымам, нягледзячы на тое, што ён хоча зараз усё залагодзіць, перагарнуць старонку (…) Лукашэнка вызваляе кагосьці, (…) а набірае потым новых палітвязняў. І гэта кола будзе бясконца круціцца.

Рэжым не зменіцца. Рэжым будзе працягваць абараняць сябе ўсімі сродкамі. У тым ліку зброяй — забіваць людзей. І адзінае выйсце — гэта працягваць барацьбу з гэтым рэжымам. Але адэкватную, без непатрэбных ахвяр, без таго, каб падстаўляцца. Трэба больш разумна, больш тэхналагічна, іншымі спосабамі.

Пакуль ідзе інфармацыйная барацьба. І я думаю, што мы ў ёй даволі паспяхова дзейнічаем. Я кажу пра ўсе беларускія медыя. І варта пакуль працягваць яе, рыхтаваць сілы на момант ікс, які, безумоўна, будзе».

Сцяпан Пуціла. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

«Нам варта працягваць назапашваць сілы і рыхтавацца да самых розных сцэнарыяў, якія могуць адбыцца. Не сварыцца адно з адным, (…) пакуль ёсць адзіны вораг, адзіная мэта, супраць якой усе мы і змагаемся».

Сцяпан Пуціла патлумачыў інфармацыйную палітыку свайго праекта:

«Мы ў адкрытую кажам: «Мы супраць гэтага рэжыму». Шмат якія медыя застаюцца ў больш такіх строгіх журналісцкіх стандартах у ключы «мы незалежна асвятляем падзеі». Але ўсе мы разумеем, што вядзецца барацьба і за розумы. Інфармацыйная барацьба. І барацьба супраць гэтага рэжыму.

Калі б для яго не было гэта небяспечным, ён бы ўжо спыніў гэтую барацьбу, вызваліў бы палітвязняў, сказаў: «Вы — ніхто. Беглыя мяне не хвалююць. Для мяне гэта не з'яўляецца небяспекай». А ён працягвае ціск. Гэта значыць, што мы жывыя, мы працягваем і абавязкова пераможам».

Чытайце таксама:

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася

Кіраўнік Nexta трапіў у спіс Forbes «30 да 30»

Каментары да артыкула