БЕЛ Ł РУС

Двухгадовае дзіця выпіла вадкасць для зняцця лаку і трапіла ў бальніцу

2.06.2025 / 13:17

Nashaniva.com

У вёсцы Тарасава Мінскага раёна вечарам 31 мая шматдзетны бацька на кароткі час пакінуў двухгадовага сына аднаго ў ванным пакоі, піша Mlyn.by.

Пасля вяртання мужчына заўважыў адкрыты флакон з вадкасцю для зняцця лаку ў руках у дзіцяці. Ён адразу ж выклікаў хуткую дапамогу.

Малога шпіталізавалі з папярэднім дыягназам: хімічны апёк слізістай нёба, языка, вуснаў, а таксама з падазрэннем на апёк стрававода. Цяпер здароўю дзіцяці нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула