БЕЛ Ł РУС

На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі

2.06.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У баях пад Белагораўкай Луганскай вобласці зімой знік без вестак Раман Карпенка.

20-гадовага Рамана Карпенку пачала шукаць яго цётка Святлана, паведамляе праект «НЕ ЖДИ меня из Украины».

Раман Пятровіч Карпенка нарадзіўся 22 сакавіка 2005 года, жыў у Бялынічах, ваяваў пад пазыўным «Большой». Служыў на падставе кантракту ў 7-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе (вайсковая частка 40321).

«28 студзеня ён пайшоў, а 4 лютага нам сказалі, што ён знік без вестак. Больш ніякай інфармацыі не ведаем», — паведаміла цётка Рамана Святлана Аляксееўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула