БЕЛ Ł РУС

У Гродне абвалілася сцяна дома, які рэканструявалі

2.06.2025 / 15:39

Nashaniva.com

Раніцай 2 чэрвеня ў Гродне на вуліцы Вялікай Траецкай абрынулася сцяна дома, які быў на рэканструкцыі. Частка цаглін прабіла агароджу будаўнічай пляцоўкі і высыпалася на праезную частку, піша newgrodno.by.

Фота: newgrodno.by

Гэты дом, як і суседні, быў некалькі гадоў таму выкуплены інвестарам для пераўтварэння ў рэстаран.

Падчас здарэння ніхто з людзей і транспарт не пацярпеў. Прычыны абрушэння пакуль высвятляюцца.

Фота: newgrodno.by

Чытайце таксама:

У цэнтры Гродна вырас ананас

Жыхар Гродна забіў свайго сабаку з-за таго, што той захварэў

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»

Каментары да артыкула