БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне адбылася ўцечка з нафтаправода «Дружба»

2.06.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Поблізу вёскі Акулінка ў Мазырскім раёне адбылася аварыя на магістральным нафтаправодзе Мазыр — Брэст, які належыць ААТ «Гомельтранснафта «Дружба». У выніку здарэння адбылося выцяканне нафтапрадуктаў, паведамляе прэс-служба Мінпрыроды.

На месца інцыдэнту паехалі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў, Мазырскага раённага аддзела МНС, Праматамнагляду, санітарнай службы і райвыканкама.

Прычыны аварыі пакуль удакладняюцца. Інцыдэнт лакалізаваны, трапляння нафтапрадуктаў у вадаёмы, як паведамляецца, не зафіксавана.

Аварыйная служба прадпрыемства праводзіць аднаўленчыя работы і адпампоўванне нафтапрадуктаў. Для вызначэння маштабаў і ступені забруджвання глебы прыцягнута аналітычная лабараторыя.

Таксама ініцыяванае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях у Мазырскім райвыканкаме, каб выпрацаваць дадатковыя меры па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Чытайце таксама:

Беларусь абнуліла вывазныя мыты на нафтапрадукты

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год

Як гандлёвая вайна Трампа можа адбіцца на сусветнай эканоміцы і Беларусі? І якая выгада з гэтага амерыканцам?

Каментары да артыкула