БЕЛ Ł РУС

У маі колькасць расійскіх беспілотнікаў у беларускім небе зноў вырасла

2.06.2025 / 16:36

Nashaniva.com

Паводле даных украінскага маніторынгавага тэлеграм-канала «Ринда Моніторить», зафіксавана як мінімум 8 такіх выпадкаў. Гэта больш, чым у красавіку (тады было толькі 3 выпадкі), але менш, чым у студзені — сакавіку, піша «Флагшток».

Дроны пранікалі ў Беларусь у дні, калі адбываліся масіраваныя расійскія атакі на Украіну, асабліва ў Гомельскай вобласці — 6, 7, 11, 18 і 23 мая. Найчасцей яны ляцелі з Чарнігаўскай вобласці і перасякалі мяжу па Дняпры ў Брагінскім і Лоеўскім раёнах уначы.

У Гомельскай вобласці таксама назіралі прысутнасць расійскай авіяцыі. Самалёты Іл-76 прызямляліся ў гомельскім аэрапорце 23, 24 і 25 мая — яны дастаўлялі і вывозілі ваеннапалонных падчас абменаў паміж Расіяй і Украінай на пункце пропуску «Новая Гута».

27 мая паведамлялася і пра з’яўленне ў небе над Беларуссю самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення на базе савецкага Іл-20.

Чытайце таксама:

Найменш дзесяць расійскіх дронаў сёння заляцелі ў Беларусь

У Беларусь сёння заляталі два расійскія дроны

Як мінімум адзін расійскі дрон заляцеў ноччу ў Беларусь

Каментары да артыкула