БЕЛ Ł РУС

Былую міністарку замежных спраў Германіі абралі кіраўніцай Генеральнай асамблеі ААН

2.06.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Галасаванне адбылося сёння ў другой палове дня, і кандыдатуру былой міністаркі замежных спраў Германіі Аналены Бербак падтрымалі 167 краін — пераважная большасць членаў ААН. Бербак была адзінай кандыдаткай на гэтую пасаду.

Аналена Бербак. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

У сваёй першай прамове Аналена Бербак падзякавала за давер і адзначыла, што хоча быць «сумленнай пасярэдніцай» у працы Асамблеі.

Прэзідэнт Генасамблеі ААН не прымае палітычных рашэнняў, а выконвае пераважна прадстаўнічыя і арганізацыйныя функцыі: вядзе пасяджэнні, каардынуе працу і прадстаўляе Генасамблею на міжнароднай арэне.

Чытайце таксама:

Бербак: Больш чым відавочна — план Пуціна праваліўся

Аналену Бербак Германія адправіць кіраваць Генасамблеяй ААН

«Мерц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку»

Каментары да артыкула