БЕЛ Ł РУС

Двое мужчын каталіся на гідрацыкле ў Пінскім раёне — адзін з іх патануў

2.06.2025 / 18:41

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў суботу, 31 мая, на вадасховішчы «Крывічы-1». Гідрацыкл з двума мужчынамі, 1969 і 1990 гадоў нараджэння, перакуліўся.

Фота ілюстрацыйнае

Крыкі пра дапамогу пачуў відавочца. Ён знайшоў ратавальную камізэльку, перадаў яе аднаму з тых, хто тануў, і дапамог выбрацца на бераг.

На жаль, другога мужчыну вадалазы знайшлі ўжо нежывым — на глыбіні каля дзевяці метраў і прыкладна за 20 метраў ад берага. Медыкі канстатавалі смерць.

Як пазней расказаў ацалелы, яны каталіся на гідрацыкле разам са сваім цесцем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула