БЕЛ Ł РУС

МТС спыняе абслугоўванне некаторых тарыфных планаў

2.06.2025 / 19:9

Nashaniva.com

Мабільны аператар МТС абвясціў, што з 10 чэрвеня 2025 года спыняе абслугоўванне чатырох старых тарыфных планаў.

У пералік закрытых тарыфаў трапілі наступныя:

Карыстальнікам гэтых тарыфаў прапанавалі самастойна перайсці на іншыя актуальныя прапановы. Калі гэтага не зрабіць да 10 чэрвеня, пераход адбудзецца аўтаматычна — на тарыф «#Безлимитище», які, па словах МТС, найбольш блізкі па ўмовах да тых, што закрываюцца.

Тым, хто карыстаўся гэтымі старымі тарыфамі са зніжкай, абяцаюць захаваць памер штомесячнай платы да 31 снежня 2025 года. Асабліва гэта тычыцца карыстальнікаў хатняга інтэрнэту і ўдзельнікаў акцый.

Таксама да 31 ліпеня 2025 года карыстальнікі могуць бясплатна выбраць любы іншы актуальны тарыф МТС. Дадатковую інфармацыю прапануюць атрымаць у салонах сувязі або ў кантакт-цэнтры.

Чытайце таксама:

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

Абанент: Зайшоў у інтэрнэт у роўмінгу на пару хвілін — на балансе мінус 10 000 рублёў!

Беларус адпачываў у Егіпце і выпадкова ўключыў роўмінг: з яго спісалі 237 рублёў за 3 мегабайты

Каментары да артыкула