БЕЛ Ł РУС

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам

2.06.2025 / 20:21

Nashaniva.com

Мінскі таксіст зняў і выклаў у тыктоку пахаванне на Паўночных могілках у Брэсце. Па ягоных словах, там шмат новых магіл, а капаюць іх экскаватарам — і закопваюць гэтак жа сама. Мужчына папрасіў «дзяржорганы Беларусі» забараніць такі спосаб пахавання, піша «Люстэрка».

Магілы на Паўночных могілках у Брэсце, 24 мая 2025 года. Скрыншот: tiktok.com/@rvatyk 

Па словах аўтара відэа, ролік быў зняты 24 мая на брэсцкіх Паўночных могілках, дзе мужчына звярнуў увагу на мноства свежых магіл. Але незадаволены ён перш за ўсё спосабам пахавання.

@rvatyk

♬ оригинальный звук - Rvatik

«Паважаныя дзяржорганы Беларусі. Забараніце, калі ласка, закопваць людзей экскаватарамі, трактарамі на могілках. Таму што гэта не па-чалавечы», — заявіў аўтар, дадаўшы, што раней, калі ён рос у вёсцы, «выкопвалі самі людзі магілку і закопвалі потым».

«Я разумею, што смяротнасць вельмі вялікая цяпер. Вунь, з рытуальшчыкамі гаварыў — смяротнасць ідзе ад 35 і да 55 гадоў, мруць людзі.

Зразумела, што вельмі шмат паміраюць. Але, прабачце вы мяне, гэтымі трактарамі-экскаватарамі закопваць людзей — гэта не па-чалавечы, не па-хрысціянску, мне здаецца», — лічыць блогер.

Экскаватар-пагрузчык на Паўночных могілках у Брэсце, 24 мая 2025 года. Скрыншот: tiktok.com/@rvatyk

Мужчына прапанаваў унесці ў закон аб пахаванні і пахавальнай справе забарону на выкарыстанне экскаватараў, пагрузчыкаў і трактароў пры пахаванні людзей.

«Экскаватарам выкопвалі і закопвалі! Труну паклалі, мы па тры разы пясочкам сыпанулі рукамі, а потым экскаватар закапаў», — напісаў аўтар пад ролікам.

За суткі ягонае відэа набрала больш за 40 тысяч праглядаў і звыш 130 каментароў, сярод іх такія:

«Экскаватарам выкопваюць яму, але закопваюць рыдлёўкамі. Ні разу не бачылі так, як вы кажаце».

«Я, напэўна, не ў той Беларусі жыву? Хавалі маму — усё капалі ўручную».

«А дзе закопваюць трактарамі?» — «У Брэсце. Мы нядаўна хавалі сяброўку маладую, ад анкалогіі памерла. Гэта быў жах, кінулі па тры жмені зямлі на труну, а потым яе бульдозерам закопвалі. І так усіх, уяўляеце, усіх, бульдозерам. 40 дзён прайшло, а я ўсё яшчэ ў шоку».

«Што заказвае заказчык. У нас у Мінскай [вобласці] не закопваюць трактарамі. Сцелюць матэрыял спецыяльны. На яго выкапаную зямлю. Ёй жа і засыпаюць. Траўка побач застаецца чыстая. Рукамыйнікі і папяровыя ручнікі ў рытуальшчыкаў абавязкова. Людзі рукі мыюць пасля кідання зямлі».

«Калі шчыра, здзіўленая, што гэта Беларусь».

Чытайце таксама:

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць

Ці можна забраніраваць сабе месца на могілках пры жыцці, ці можна развеяць прах і колькі ў сярэднім каштуе пахаванне ў Беларусі?

Старыя могілкі ў Слуцку разбураюць час і вандалы, але ахоўваць іх не збіраюцца

Каментары да артыкула