БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску выпусцілі новы зефір з незвычайным смакам

2.06.2025 / 23:18

Nashaniva.com

Бабруйская фабрыка «Чырвоны харчавік» вырашыла выпусціць незвычайны зефір. Навінку прадпрыемства прэзентавала ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2025».

Фабрыка вырашыла здзівіць ласуноў зефірам з арыгінальным смакам беларускай газіроўкі — «Бела-Кола».

Бабруйскі вытворца прадставіў на выставе і іншыя навінкі: Зефір «Кветачны», цукеркі «Во власти сласти», дражэ з малочным шакаладам, сланечнікавую халву з какавы.

Чытайце таксама:

У Беларусі будуць выпускаць зефір са смакам шампанскага

У мінскім аэрапорце адкрыўся кандытарскі цэх нацыянальных дэсертаў

Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»

На «Камунарцы» адновяць выпуск цукерак, папулярных у савецкія часы

Каментары да артыкула