Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі
29-гадовай Крысціне Лапкоўскай пагражала да пяці гадоў калоніі.
Крысціна Лапкоўская. Фота з яе старонкі «Укантакце»
Крысціне Лапкоўскай 29 гадоў. Яна мінчанка. Мае вышэйшую адукацыю, раней працавала лагістам.
Дзяўчыну затрымалі некалькі месяцаў таму. Вядома, што яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць справы невядомая. Па артыкуле 130 часта абвінавачваюць за каментары ў інтэрнэце, але кантэнт у сацсетках Крысціны і каментары ў тэлеграме, якія мы адшукалі, зусім не тычацца палітыкі.
Яе пакаранне, мяркуючы па ўсім, звязанае з пазбаўленнем волі. Тыдзень таму дзяўчыну ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
Чытайце таксама:
Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»
73-гадовую мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах і дадалі ў спіс «экстрэмістаў»
Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»