Самалёт Зяленскага накіроўваецца ў ЗША
Самалёт Airbus A319 UR-ABA Уладзіміра Зяленскага вылецеў з аэрапорта Шэнан у Ірландыі і накіроўваецца ў ЗША, піша «Інтэрфакс».
«Паводле інфармацыі гэтых рэсурсаў, увечары панядзелка прэзідэнцкі борт здзейсніў пералёт з аэрапорта Ясенка ў Жэшаве ў аэрапорт Шэнан, дзе спыніўся на некалькі гадзін», — піша агенцтва. Аэрапорт Ясенка знаходзіцца ў Польшчы.
Напярэдадні Зяленскі здзейсніў візіт у Літву.
Пазней было паведамлена, што ў ЗША ляціць кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.