Расійская чыгунка рэкамендуе пасажырам цягнікоў класціся галавой да дзвярэй пасля абрушэння моста ў Бранскай вобласці
У выніку крушэння цягніка пасля абвалу аўтамабільнага моста на рэйкі ў Бранскай вобласці загінулі сем чалавек.
Супрацоўнікі Расійскай чыгункі рэкамендуюць пасажырам класціся галавой да дзвярэй або выхаду з плацкарты, а не да акна, паведамляе РІА Навіны.
Супрацоўнік дзяржаўнага інфармагенцтва пачуў такую рэкамендацыю ў цягніку, які 2 чэрвеня рухаўся па маршруце Клімава — Масква.
У выніку крушэння цягніка пасля абвалу аўтамабільнага моста на рэйкі ў Бранскай вобласці загінулі сем чалавек, яшчэ 104 пацярпелі.