БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі загінулі, 20 параненых у выніку абстрэлу Сумаў

3.06.2025 / 10:47

Nashaniva.com

Узброеныя сілы РФ раніцай абстралялі горад Сумы з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Пад удар трапілі медыцынская ўстанова, жылыя дамы і аўтамабілі, паведамілі ў вайсковай адміністрацыі Сумскай вобласці.

Паводле даных уладаў, загінулі два чалавекі, каля 20 атрымалі раненні. Сярод параненых — 17-гадовы падлетак. У адміністрацыі адзначылі, што некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула