БЕЛ Ł РУС

У Вілейцы пасажырскі аўтобус пашкодзіў тры легкавікі

3.06.2025 / 13:52

Nashaniva.com

У Вілейцы на вуліцы Валынца каля мэблевай фабрыкі раніцай 2 чэрвеня пасажырскі аўтобус «тройка» пашкодзіў тры легкавыя аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя на абочыне. 

Начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў распавёў Kraj.by:

— ДТЗ адбылося 2 чэрвеня каля 07:10. Гарадскі аўтобус з пасажырамі на вуліцы Валынца насупраць дома № 9 з’ехаў з праезнай часткі на абочыну і наехаў на тры легкавыя аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя — «Опель Зафіра», «Джылі» і «Шкода Фабія». Там недалёка мэблевая фабрыка. Дзве іншамаркі належаць работнікам фабрыкі, адна — работніку прадпрыемства ДЭУ-63, якое таксама побач. Кіроўца аўтобуса сам не можа патлумачыць, чаму гэта здарылася.

Паводле слоў Генадзя Сяськова, у легкавіках на момант наезду нікога не было — усе былі на працы, таму ніхто не пацярпеў. Кіроўца аўтобуса і пасажыры, што ехалі ў «тройцы», таксама не пацярпелі. Механічныя пашкоджанні атрымалі аўтобус і легкавыя аўтамабілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула