БЕЛ Ł РУС

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м

3.06.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Гедрымас Еглінскас выступіў з такой заявай пасля таго, як Уладзімір Зяленскі заклікаў звярнуцца ў выведку па інфармацыю аб планах Беларусі падчас вучэнняў.

Гедрымас Еглінскас. Фота: фэйсбук палітыка

«Наша выведка выдатна бачыць, што адбываецца ў Беларусі, выведка краін НАТА бачыць, што адбываецца ў Беларусі, і цяпер няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці, тым больш, Беларусь маглі б, былі б у сілах распачаць канвенцыянальную атаку на краіны НАТА», — сказаў Гедрымас Еглінскас.

2 чэрвеня Уладзімір Зяленскі на саміце ў Вільні звярнуўся да лідараў Бухарэсцкай дзявяткі і Паўночных краін.

Ён заклікаў іх звярнуцца ў выведку па інфармацыю аб планах Беларусі падчас вучэнняў «Захад», якія пройдуць гэтай восенню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула