БЕЛ Ł РУС

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

3.06.2025 / 18:50

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура паведаміла, што з кастрычніка 2023 па снежань 2024 года ён напісаў не менш за 43 журналісцкіх артыкулы.

Ілюстрацыйны здымак

Журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (частка 3 арт. 361-1). Паведамляецца, што справа звязана з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

У БАЖ журналіст уступіў не пазней за кастрычнік 2023 года. Артыкулы, якія ён пісаў пасля былі з «заведама ілжывымі звесткамі аб сацыяльным становішчы Беларусі, прававым становішчы яе грамадзян і былі накіраваны на дыскрэдытацыю дзейнасці дзяржаўных органаў», лічыць пракуратура.

Імя і прозвішча абвінавачанага не ўдакладняюцца. Справа супраць яго перададзена ў суд.

БАЖ — незалежнае прафесійнае аб'яднанне журналістаў. У сакавіку 2023 года арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула