Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне
52-гадовы кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, піша МУС Беларусі.
Наступствы ДТЗ. Фота: МУС
Здарэнне адбылося каля 17:20 у Жлобінскім раёне каля вёскі Дубрава. 52-гадовы кіроўца аўто Renault выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком Mercedes-Benz.
Загінуў кіроўца і два пасажыры. Яшчэ адну жанчыну гаспіталізавалі.
На месцы працуюць работнікі ДАІ, медыкі і аператыўная група. Падрабязнасці аварыі пакуль невядомыя.
Наступствы ДТЗ. Фота: МУС