БЕЛ Ł РУС

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла

3.06.2025 / 20:14

Nashaniva.com

Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч заявіла, што гэтыя прадукты можна рэкламаваць у іншых месцах, піша «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйны здымак

Чыноўніца лічыць, што метро — гэта аб'ект вялікага сацыяльнага значэння, таму рабіць там рэкламу каўбасы, сыра і шампуню «не зусім карэктна».

«У нас нямала іншых месцаў, дзе можна прасоўваць прадукцыю: у горадзе 80 білбордаў, з электроннымі табло і ў самых топавых лакацыях», — заўважыла Лазарэвіч.

Вытворцам яна параіла звярнуцца да «Мінскрэкламы» — там для беларускай прадукцыі абяцаюць лаяльныя ўмовы. 

«Не думаю, што атрымаецца даражэй, чым на вагонах метро. Не кажучы ўжо пра магчымасці тэлебачання і іншых СМІ», — дадала яна.

Наземны транспарт чыноўніца таксама не лічыць месцам для такой рэкламы, хаця і на яго ёсць «нямала ахвотных».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула