БЕЛ Ł РУС

У Барысаве пенсіянер выкінуў бутэльку з акна і патрапіў па галаве падлетку. Цяпер яго будуць судзіць

3.06.2025 / 21:17

Nashaniva.com

Супраць 88-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу, піша прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Ілюстрацыйны здымак

Здарэнне адбылося 1 чэрвеня на вуліцы Нармандыі-Нёман у Барысаве.

Пенсіянер выпіваў алкаголь і адну з пустых шкляных бутэлек выкінуў з трэцяга паверха праз акно. Яна патрапіла па галаве 13-гадоваму падлетку, той атрымаў траўму.

Следчы камітэт распачаў супраць мужчыны крымінальную справу аб хуліганстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула