БЕЛ Ł РУС

Як змагаецца за жыццё кур'ер, які ехаў на электравеласіпедзе на пешаходным пераходзе на зялёнае, але трапіў пад аўто

4.06.2025 / 10:2

Nashaniva.com

23 лютага ў Мінску аўтамабіль збіў кур’ера, які на зялёнае святло ехаў на электравеласіпедзе па пешаходным пераходзе. Хлопец атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і цяпер змагаецца за жыццё пад сталым доглядам маці.

Дзмітрый да і пасля аварыі. Скрын відэа: belrels /TikTok

Гісторыю свайго брата Дзмітрыя праекту Belrels расказала яго сястра. 23 лютага хлопец, які працаваў у дастаўцы ежы, ехаў на электравеласіпедзе па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. І ў гэты момант яго збіў аўтамабіль Volvо, за рулём якога быў 41-гадовы мужчына.

У выніку сутыкнення малады чалавек атрымаў цяжкую траўму. Як згадвае дзяўчына, калі яна прыехала ў бальніцу, куды быў дастаўлены Дзмітрый, доктар ёй сказаў, што ў хлопца пералом чэрапа і кровазліццё ў мозг.

Месца аварыі. Фота: gaiminsk / telegram

«Да моманту аварыі ён вёў паўнавартаснае жыццё. Заўсёды быў вельмі вясёлым хлопцам, вельмі любіў займацца спортам. Мы часта збіраліся ўсе разам, усёй сям'ёй. Ён быў для мяне не толькі братам, але і лепшым сябрам. Заўсёды ва ўсім падтрымліваў», — расказвае дзяўчына.

Дзмітрый разам з сястрой. Скрын відэа: belrels /TikTok

Аварыя цалкам змяніла жыццё хлопца. Праз цяжкі стан ён не можа размаўляць, самастойна есці, абслугоўваць сябе. Хлопца даглядае маці, якая знаходзіцца з ім 24/7.

Хлопец праходзіць курс рэабілітацыі. Але яна яму даецца вельмі цяжка. Дактары не могуць даць ніякіх гарантый на поўнае яго аднаўленне.

«Я б хацела пажадаць людзям часцей гаварыць сваім любімым цёплыя словы, цаніць кожны пражыты дзень, бо ніхто не ведае, што з намі будзе заўтра», — заўважае дзяўчына.

@belrels

♬ оригинальный звук - belrels

Чытайце таксама:

На трасе пад Добрушам перакуліўся на аўто 17-гадовы падлетак, 19-гадовая дзяўчына загінула

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом

У Мазырскім раёне 12-гадовы падлетак на матацыкле ўрэзаўся ў аўто

Каментары да артыкула