БЕЛ Ł РУС

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м

3.06.2025 / 22:43

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі змяніў камандуючага Сіламі беспілотных сістэм, паведамляе «Суспільне». Палкоўніка Узброеных Сіл Украіны Вадзіма Сухараўскага звольнілі з пасады, на яго месца прызначаны вайсковец з незвычайнай біяграфіяй.

Роберт Броўдзі. Скрыншот з відэа: АрміяTV

На месца Сухараўскага прызначаны Роберт «Мадзяр» Броўдзі — украінскі добраахвотнік вядомы як заснавальнік і камандзір падраздзялення «Пташкі Мадзяра».

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў адзначыў, што досвед Броўдзі ў «Птушках Мадзяра» павінен быць «маштабаваны на ўсё камандаванне».

Броўдзі да 2022 года займаўся бізнесам і падтрымліваў культуру праз свой фонд «БроўдзіАрт» — арганізацыю, якая прасоўвала ўкраінскае мастацтва ў еўрапейскіх галерэях.

Гэты багаты бізнэсовец з венгерскімі каранямі пачынаў свой шлях у арміі як камандзір узвода. Аднак, пабачыўшы, якое значэнне ў сучаснай вайне могуць адыгрываць дроны, ён летам 2022-га стварыў наватарскае падраздзяленне аэраразведчыкаў, якое атрымае назву «Птахі Мадзяра». Гэтая часць ваявала на самых гарачых пякельных участках фронту: бараніла Салядар, Аўдзееўку, Крынкі, Ваўчанск. Падраздзяленне знішчыла сотні адзінак тэхнікі ворага і перарасло ў Асобны батальён ударных беспілотных сістэм Корпуса марской пяхоты.

Вадзім Сухарэўскі стане намеснікам камандуючага аператыўнага камандавання «Усход» Алега Мікаца. Ён быў першым камандуючым Сіл беспілотных сістэм.

А кар'ерны ўзлёт «Мадзяра» паказвае, наколькі гнутка рэагуе на выклікі часу ўкраінская армія, якая за гады вайны стала адной з наймацнейшых у свеце.

{POLL#1255}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула