У жыхароў дома ў Мядзелі пасялілася 15 кажаноў пад дахам
Жывёлы турбавалі жыхароў прыватнага дома ў Мядзелі, перадае прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа: МНС
Гаспадыня дома па вуліцы Нарачанская заўважыла кажаноў у сваім будынку і звярнулася ў МНС.
Для таго, каб дабрацца да жывёл, ратавальнікам давялося разбурыць частку даху. У выніку яны дасталі адтуль 15 кажаноў.
Адзін з кажаноў. Скрыншот з відэа: МНС