БЕЛ Ł РУС

У Харкаве ўспыхнулі пажары пасля налёту «шахедаў»

4.06.2025 / 6:50

Nashaniva.com

Усяго было 10 беспілотнікаў.

У Харкаве пасля налёту расійскіх беспілотнікаў у некалькіх месцах узніклі пажары, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

«У выніку шматлікіх удараў па Харкаве варожымі беспілотнікамі ўзніклі маштабныя пажары ў прамысловых зонах. Таксама гарыць прыватны дом», — напісаў Церахаў у сваім тэлеграм-канале.

Па наяўных у Церахава папярэдніх даных, усяго было дзесяць удараў беспілотнікамі. Яшчэ адзін не выбухнуў, і з ім працуюць сапёры. Перад налётам «шахедаў» расіяне нанеслі ракетны ўдар па нейкім прадпрыемстве Харкава. Улады Харкава паведамляюць, што пры расійскім ракетным удары і налёце дронаў у горадзе ўспыхнулі чатыры пажары і быў паранены адзін чалавек.

Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што спачатку, пасля ракетнага ўдару, узнік пажар на цывільным, як сцвярджае Сінягубаў, прадпрыемстве, было пашкоджаны аднапавярховы прамысловы будынак і атрымаў раненне 30-гадовы мужчына.

Затым, пасля траплення беспілотнікаў, загарэліся прыватны дом і станцыя тэхабслугоўвання.

Харкаўская рэдакцыя выдання «Суспільне» перадае, што гарыць склад з аўтамабільнымі шынамі, з-за чаго неба над паўночна-заходняй часткай горада зацягнута чорным дымам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула