БЕЛ Ł РУС

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

4.06.2025 / 7:16

Nashaniva.com

Будынак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра мае патрэбу ў рэканструкцыі. Да работ плануюць прыступіць у 2026 годзе. Пра гэта Мінск-навінам распавяла начальнік упраўлення культуры Мiнгарвыканкама Кацярына Лучына. 

— Зараз мы займаемся распрацоўкай праекта рэканструкцыі музычнага тэатра, — адзначыла К. Лучына. — Плануем правесці мадэрнізацыю гэтага будынка. Цалкам абновім усё абсталяванне, сцэну, залы і іншыя памяшканні. Думаю, прыступім да работ ужо ў пачатку 2026 года — у студзені адзначым юбілей тэатра, а затым адразу ж закрыем яго на рэканструкцыю.

Начальнік упраўлення культуры Мiнгарвыканкама падкрэсліла: выкананне рамонту ў будынку не азначае, што тэатр перастане функцыянаваць. Сёння разглядаюцца розныя пляцоўкі, дзе маглі б праходзіць спектаклі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула