БЕЛ Ł РУС

20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве

4.06.2025 / 8:36

Nashaniva.com

Ізмайлаўскі суд Масквы прысудзіў 20-гадовай грамадзянцы Беларусі Жасміне Александровіч 6 гадоў калоніі за спробу прадаць сваю нядаўна народжаную дачку.

Інцыдэнт адбыўся 14 лютага 2025 года ў Маскве. Александровіч сустрэлася ў кватэры на 3-й Паркавай вуліцы з мужчынам і жанчынай, якім прадала сваю дачку за 200 тысяч расійскіх рублёў (3 тысячы даляраў). Разам з дзіцем яна перадала ім і пісьмовую адмову ад яго.

Пазней высветлілася, што гэтыя людзі былі супрацоўнікамі паліцыі, якія праводзілі аператыўнае мерапрыемства, піша rtvi.com

Дзяўчыну затрымалі адразу пасля перадачы дзіцяці і распіскі аб атрыманні грошай. У інтэрнэце яна размяшчала аб'яву аб продажы дачкі, у якой гаварылася: «забярыце ў мяне дзіця за матэрыяльную ўдзячнасць». 

Паводле расійскага заканадаўства, за такое злачынства прадугледжана пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Следчы камітэт Расіі ў Маскве ўзяў расследаванне пад асабісты кантроль старшыні СКР Аляксандра Бастрыкіна.

Дзіця знаходзіцца ў спецыялізаванай медыцынскай установе, і пракуратура Масквы паведамляе, што далейшае «жыццёўладкаванне малой» знаходзіцца пад яе кантролем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула