У Пухавіцкім раёне затрымалі закладчыкаў з 1,2 кг наркотыкаў
Наркатычныя рэчы былі выяўлены як у «закладках», вызначаных па геаграфічных каардынатах, так і падчас агляду аўтамабіля, а таксама асабістых вобшукаў двух мужчын 1979 і 1988 гадоў нараджэння.
Прадстаўленыя на даследаванне скруткі з агульнай масай змесціва 1232,0 грама былі акуратна расфасаваныя ў поліэтыленавыя пакеты і абмотаныя ліпкай стужкай, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Было ўстаноўлена, што рэчывы ўтрымліваюць у сваім складзе асабліва небяспечны наркатычны сродак, які не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах, — карфентаніл. Дарэчы, дзеянне карфентанілу паралізуе цэнтральную нервовую сістэму і можа выклікаць раптоўную смерць.
Акрамя таго, у тайніках у лесе было выяўлена 198,23 грама белага парашку, схаванага сябрамі. Экспертамі ўстаноўлена, што парашкападобнае рэчыва белага колеру ўтрымлівае ў сваім складзе асабліва небяспечны наркатычны сродак, дазволены да кантралюемага абароту, — метадон.