БЕЛ Ł РУС

У Расонскім раёне п'яны муж падпаліў дом жонкі

4.06.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Раніцай 2 чэрвеня 63-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення абліў бензінам і падпаліў дом сваёй жонкі. Убачыўшы пажар, жанчына патэлефанавала дачцэ, якая выклікала МНС.

Пажар быў патушаны.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Падчас допыту мясцовы жыхар так і не змог назваць прычыну свайго ўчынку, паведамляе СК.

Следчыя завялі крымінальную справу па ч.1 арт.14, ч.2 арт.218 (замах на наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула